Усе навіны

Вызначыўся патэнцыйны супернік БАТЭ ў плэй-оф Лігі Еўропы

7 жніўня, 14:18
1

7 жніўня вызначыўся патэнцыйны супернік БАТЭ ў раундзе плей-оф Лігі Еўропы. У выпадку перамогі ў супрацьстаянні з «Шэрыфам» барысаўчане згуляюць з пераможцам пары «КІ Клаксвік» (Фарэрскія выспы) – «Мольдэ» (Нарвегія).

Першы матч паводле лёсавання будзе на выездзе 24 жніўня, другі – намінальна хатні 31 жніўня.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.