Усе навіны

Арцём Гурэнка: «Каманды Д3 Расіі змагаліся б на роўных з сераднякамі нашай вышэйшай лігі»

7 жніўня, 14:33

Паўабаронца «Уфы» Арцём Гурэнка параўнаў узроўні чэмпіянату Беларусі і расійскага Д3.

«Мне падаецца, «залатая» група» (дзе гуляе Гурэнка – заўв. Tribuna.com) вельмі нават нядрэннага ўзроўню. Мне здаецца, тут усе каманды змагаліся бы на роўных з клубамі сярэдзіны табліцы нашай вышэйшай лігі. Прыемна здзіўлены ўзроўнем. Тут няма простых гульняў і лёгкіх супернікаў – усё вельмі сур'ёзна», - сказаў Гурэнка.