Усе навіны

«Вест Хэм» узгадніў трансфер Эдсана Альварэса за 34 млн фунтаў

7 жніўня, 15:33

«Вест Хэм» і «Аякс» дасягнулі вуснай дамоўленасці па трансферу паўабаронцы Эдсана Альварэса, паведамляе De Telegraaf.

Нідэрландскі клуб атрымае за футбаліста 34 мільёны фунтаў (каля 39,5 млн еўра – Tribuna.com).

Плануецца, што ўжо сёння 25-гадовы мексіканец прыляціць у Лондан для праходжання медагляду, пасля чаго падпіша 5-гадовы кантракт.

Альварэс выступаў за «Аякс» з ліпеня 2019-га года, калі быў набыты ў «Амерыкі» за 15 млн еўра. З таго часу паўабаронца забіў 13 галоў і аддаў 6 дзейсных перадач у 147 матчах.

Нагадаем, «малатабойцы» пакуль застаюцца адзінай камандай АПЛ, якая не ажыццявіла яшчэ ніводнага трансферу.