Усе навіны

Гары О′Ніл узначаліў «Вулверхэмптан»

9 жніўня, 19:04

«Вулверхэмптан» абвясціў аб прызначэнні Гары О'Ніла на пасаду новага галоўнага трэнера. Бакі падпісалі кантракт на тры гады. Папярэднім клубам О′Ніла быў «Борнмут», у якім ён працаваў у перыяд з 2021 па 2023 год - спачатку асістэнтам, а затым галоўным трэнерам. У папярэднім сезоне Гары ўзначаліў каманду пасля чацвёртага тура і дапамог «вішанкам» захаваць прапіску ў АПЛ. Пачынаў трэнерскую кар'еру О′Ніл у «Ліверпулі» ў якасці трэнера маладзёжнай каманды. На працягу кар'еры гульца Гары выступаў за шэраг англійскіх клубаў, у прыватнасці «Вест Хэм», «Портсмум» і «Норвіч». Нагадаем, папярэднім коўчем «Вулверхэмптана» быў Хулен Лапетэгі, які ўзначаліў каманду ў лістападзе мінулага года і дапамог ёй утрымацца ў АПЛ, але некалькі дзён таму вырашыў пакінуць «Вулвз» з-за незадаволенасці працай клуба на трансферным рынку.