Усе навіны

Трэнер «Цэле» Рыера напярэдадні матчу з «Нёманам»: «Мы адчуваем, што можам канкураваць з кім заўгодна»

10 жніўня, 10:54

Трэнер «Цэле» Альберт Рыера пракаментаваў будучы матч з «Нёманам» у трэцім раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Я б аддаў перавагу гуляць у Цэле, але мы будзем гуляць тут, на добра знаёмым мне стадыёне. Пасля таго як мы выбілі «Віторыю» ў другім туры, мы адчуваем, што можам канкураваць з кім заўгодна на гэтым узроўні», – сказаў Рыера.

Матч «Цэле» – «Нёман» пройдзе сёння, 10-га жніўня. Пачатак, а 21:00. Матч перанеслі з Цэле на стадыён «Стожыцы» ў Любляне з-за таго, што стадыён «Здзежеле» не атрымаў спецыяльную катэгорыю УЕФА для правядзення спаборніцтваў такога ўзроўню.

Матч у адказ беларусаў і славенцаў адбудзецца 17 жніўня і ў венгерскім Д’ёры.