Усе навіны

«Севілья» і фаны правялі акцыю падтрымкі Серхіа Рыка, які з канца траўня знаходзіцца ў шпіталі

12 жніўня, 10:48

У 1-м туры Ла Лігі «Севілья» дома прайграла «Валенсіі» – 1:2.

Пасля фінальнага свістка на экранах стадыёна размясцілі фатаграфію былога гульца клуба Серхіа Рыка і напісалі «Наперад, Серхіа». Фаны ў той момант пачалі скандаваць імя футбаліста, таксама на трыбунах былі плакаты ў яго падтрымку.

На стадыёне прысутнічала жонка варатара Альба Сілва. У трансляцыі было заўважна, што яна стрымлівала слёзы. Перад матчам яна дала каментар пра стан свайго мужа.

«Шчыра кажучы, Серхіа ўжо пачаў пакрысе набіраць вагу. Прайшло ўжо больш за 2,5 месяцы, гэта няпроста. Яго цела рэагуе вельмі добра.

Чакаем, што скажуць лекары, каб даведацца, ці зможам хутка з'ехаць дадому», – сказала Сілва.

Рыка быў гульцом «Севільі» з 2006 па 2020 год, зараз ён прадстаўляе «ПСЖ». У траўні ў яго адбылося кровазліццё ў мозг пасля няшчаснага выпадку з канём.