Усе навіны

35-гадовы Гушчанка: «У мяне няма думак аб завяршэнні кар'еры»

14 жніўня, 15:41

35-гадовы брамнік «Віцебска» Дзмітрый Гушчанка пракаментаваў магчымае завяршэнне кар'еры.

– Вам ужо 35 гадоў. Аб завяршэнні не падумвалі?

– У мяне такіх думак няма. Усё залежыць ад футбольнага клуба. Калі тут будуць лічыць, што яшчэ адпавядаю іх узроўню і прыношу карысць, то я з радасцю буду гуляць далей. Калі ж скажуць: «Дзіма, хопіць. Ад цябе дапамогі ўжо няма», тады буду думаць. Жаданне гуляць у футбол нікуды не сышло. Юнацкі запал таксама застаўся.

– Але «Віцебск» жа – не адзіная каманда. У падобнай сітуацыі, можна знайсці сабе іншы клуб.

– Безумоўна, «Віцебск» – не адзіная каманда. Калі раптам такое адбудзецца, будзем думаць. Але, вядома, лепш, чым дома нідзе няма. Тут мая сямʼя, тут сябе адчуваю, як рыба ў вадзе. Не трэба, як некаторым хлопцам, ісці ў гасцініцу і глядзець у столь да наступнай трэніроўкі. Я магу адцягнуцца, пагуляць з сямʼёй, паехаць на дачу. У Віцебску мне максімальна камфортна. Атрымліваю задавальненне ад працы і ад побыту, – падзяліўся Гушчанка.