Усе навіны

«Арсенал» арандаваў галкіпера Раю ў «Брэнтфорда»

15 жніўня, 17:36

«Арсенал» аб'явіў аб пераходзе галкіпера Давіда Раі.

Іспанскі брамнік арандаваны ў «Брэнтфорда». Пагадненне разлічана на адзін сезон.

27-гадовы футбаліст у мінулым сезоне правёў усе 38 матчы за «Брэнтфорд» у АПЛ, у якіх прапусціў 46 галоў і 12 разоў адыграў на нуль.

Давід будзе выступаць за «Арсенал» пад 22-м нумарам. Transfermarkt ацэньвае яго ў 30 мільёнаў еўра.