Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Магу сказаць, што «Вадуц» ніяк не слабейшы за «Цэле». «Нёман» верыць у свае сілы»

15 жніўня, 23:45

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся чаканнямі ад матчу ў адказ з «Цэле» ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

Нагадаем, у першым паядынку гродзенцы мінімальна ўступілі – 0:1.

– Два дні засталося да матчу ў адказ з «Цэле». Ці можна сказаць, што ў гэтым сезоне ён найважнейшы?

– Усе рыхтуюцца да яго, як проста да важнага. Наогул мы не дзелім матчы на важныя і не вельмі. У суперніка ёсць невялікая перавага пасля першага паядынку. Пастараемся яе адыграць. Мы не думаем пра нейкія заробкі ў Лізе Канферэнцый. Мне і маім памагатым трэба разважаць над аптымальнай тактыкай, а рабятам – як паказаць сябе з найлепшага боку. Увогуле, усе крайне сканцэнтраваны. Вельмі жадаем па суме двух матчаў выйграць.

– Псіхалагічны стан каманды якой цяпер? Напэўна, вы ўжо пазбавіліся ціску, таму што выступаеце лепш за астатнія беларускія клубы. Мала хто чакаў ад «Нёмана» такога спрыту. Ці можна сказаць, што задача-мінімум выканана і зараз гуляеце ў сваё задавальненне?

– На нас і не аказвалася ніякага ціску. Кіраўніцтва Гродна і Гродзенскай вобласці вельмі адэкватна падыходзілі да гэтага пытання, не нагняталі абстаноўку. Мы паказалі не найлепшы свой футбол, але блізка да таго, што можам паказаць. Шурпатасці, вядома, былі, але ўвогуле скардзіцца на якасць гульні ў такой сітуацыі не буду. Азіраючыся назад, магу сказаць, што «Вадуц» ніяк не слабейшы за «Цэле». А вось «Бальцан» крыху ніжэй класам. Таму нам важна ў чацвер не прапусціць. Супрацьстаяць гэтаму суперніку мы можам.

Паглядзелі, як славенцы згулялі ў сваім чэмпіянаце на выходных. 2:0 перамаглі аўтсайдэра, зрабіўшы шэсць перастановак у складзе. Значыць, яны таксама рыхтуюцца да нас. Што ж, будзем ваяваць.

Наогул, рабяты – малайцы, імі можна ганарыцца! Мы нікога не баімся, упэўнена стаім на нагах. Нам не патрэбны нават нейкі міжнародны досвед. Мы проста верым у свае сілы.

Нас вельмі моцна падтрымліваюць, ствараюць пазітыў вакол каманды. Можна выйграць ці прайграць, але добрае стаўленне адчуваецца. У сваю чаргу «Нёман» згуртаваўся і вельмі хоча прайсці «Цэле», – сказаў Кавалевіч.