Усе навіны

Трэнер «Астраўца» Крот: «Вынік той, на які мы і разлічвалі. Ехалі ў Слонім толькі па перамогу»

17 жніўня, 18:16

Галоўны трэнер «Астраўца» Сяргей Крот пракаментаваў перамогу над «Слонімам-2017» (5: 0).

– Вынік той, на які мы і разлічвалі. Ехалі ў Слонім толькі па перамогу. Што тычыцца колькасці галоў, то мы ведаем сваю праблему, працуем над гэтым. З улікам таго, што ў летняе трансфернае акно да нас прыйшлі новыя футбалісты, на ўвесь патрэбны час. Як мы папрацавалі на гэтым тыдні ў трэніровачным працэсе, гэта і прынесла свой плён. Трэба яшчэ крыху набрацца цярпення, і «Астравец» будзе часцей радаваць заўзятараў забітымі галамі. Што тычыцца таго, што ў першай лізе мы ў адной гульні яшчэ столькі не забівалі, то ўсяму свой час. У гэтай гульні мы маглі яшчэ больш забіць. У канцы матчу, калі лік стаў буйным мы стварылі яшчэ шэраг галявых момантаў. Будзем лічыць, што хлопцы пакінулі галы на наступныя гульні.

– Ужо ў суботу на дзень горада ў спаборніках «Макслайн». Шмат перасячэнняў, шмат успамінаў. Тым больш сёння на матчы прысутнічаў Юрый Пунтус. Чаго чакаць заўзятарам?

– Так, я бачыў на гульні Юрыя Іосіфавіча, мы абмяняліся некалькімі фразамі. Ён сказаў, што грэх было не скарыстацца такой магчымасцю і паглядзець нашу гульню. Ім крыху больш звыкла, яны працуюць у тыднёвым цыкле, мы гуляем тры туры праз тры дні на чацвёрты. Можа, нам і будзе ў суботу крыху цяжэй, а можа гэта і стане нашым плюсам, бо мы адчуваем гульнявы рытм. На ўсё адкажа гульня, – сказаў Крот.