Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Разгром «Нёмана» ад «Цэле» – трэнерская параза»

18 жніўня, 10:31
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў разгромнае паражэнне ад «Цэле» (1:4) у матчы ў адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Трэба падзякаваць хлопцам за тое, што прыклалі максімум намаганняў. Вядома, гэтая трэнерская параза. Настройваліся на іншую гульню. Не атрымалася ў нас [дабіцца] кампактнасці. Па якіх прычынах – разбяромся. Цяжкавата выглядалі, былі нейкія разрозненыя дзеянні. Прэсінгавалі, але ў прэсінг так не ідуць. Тактычныя памылкі... Было шмат неапраўданага браку. Каманда [у суперніка] добрая, і яна скарысталася гэтымі памылкамі.

Мы яшчэ не навучыліся цярпець. У такіх умовах трэба сціснуць зубы і трываць, недзе на маральна-валявых... Ну, разбяромся. А так, «Цэле» проста быў мацнейшы.

Цяпер можна казаць усё што заўгодна. Калі выйгравалі, не было стомленасці, а як прайгралі – стомленасць адбілася? Ды нічога [падобнага]. Памылка трэнера – вось што адбілася», – сказаў Кавалевіч.