Усе навіны

Мікалай Януш: «У той другой лізе, якая цяпер, выступаць нецікава»

30 жніўня, 15:09

Галоўны трэнер салігорскага «Партызана» распавёў пра ўзровень другой лігі.

– Цяпер рэфармаваная Другая ліга трохі непрыгожая, таму што першынство вобласці скасавалі. Мінскую вобласць гулялі – і толькі ў адным матчы саступілі. Вельмі розны клас супернікаў. Тры гады гуляем у новым фармаце. Прыйшоў да высновы, што пара вяртацца да класічнай схеме, калі будзе 16 плюс 16. У мяне ёсць сваё меркаванне, па геаграфічным прынцыпе можам зараз узяць табліцы ўсіх нашых абласцей і набраць 16 каманд, плюс дублі. Проста перакананы, што трэба дадаваць у Другую лігу дублі. Падвысіцца канкурэнцыя.

– Іншымі словамі, вам сумна гуляць тут?

– Менавіта ў той другой лізе, якая цяпер, выступаць нецікава. Прааналізаваў статыстыку: у зоне поўнач забілі ў сярэднім 5,56 гола за матч. Хіба гэта нармальна?! Афармляць больш за пяць мячоў у кожнай гульні... вось і ўвесь адказ, – сказаў Януш.