Усе навіны

Экс-гулец «Мiнска» Кавалеўскі: «Затрымкі з выплатамі пайшлі ў другой частцы сезона-2021. Але нам стараліся нешта аддаваць»

31 жніўня, 14:10

Экс-гулец «Мінска» Дзяніс Кавалеўскі ўзгадаў пра фінансавы стан клуба ў 2021 годзе.

– У «Мінску» у апошнія гады ёсць затрымкі заробку. У вас у 2021-м яны таксама былі?

– Месяцы тры плацілі дзень у дзень. Пасля маглі палову аддаць. Потым – трэць. Потым нейкі час выплачвалі толькі невялікую, бюджэтную, частку. Так даўгі і назапашваліся.

Але зараз у клубе, думаю, горш, чым было тады. Таму што нам трэба было проста крыху пачакаць. Затрымкі з выплатамі пайшлі ў другой частцы сезона.

Але ўсё роўна нам стараліся нешта аддаваць. Напрыклад, Зіновіча прадалі ў «Лакаматыў» – вось нейкія грошыкі і з'явіліся. Так ці інакш, сродкі ў любым выпадку паступалі на рахунак клуба. І потым нам нават яшчэ і прэміяльныя выдалі. Так што скардзіцца грэх, – сказаў Кавалеўскі.