Усе навіны

Татарашвілі прызначаны в.а. галоўнага трэнера «Слоніма-2017»

1 верасня, 11:43

Часова выконваючым абавязкі галоўнага трэнера «Слоніма-2017» прызначаны Георгій Татарашвілі.

Ігар Латаш, які раней узначальваў клуб з Гродзенскай вобласці, знаходзіцца ў працоўным адпачынку.

У цяперашні час у «Слоніма-2017» 6 паражэнняў запар у рамках Д2. Усяго ў 13 апошніх матчах каманда з пацярпела 12 паражэнняў пры адной нічыёй.