Усе навіны

Дзмітрый Лісаковіч: «Мы з братамі любім Беларусь, ганарымся і марым, каб нашая зборная пабывала на вялікім турніры»

3 верасня, 20:24

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Лісаковіч расказаў пра мару згуляць са зборнай Беларусі на топ-турніры.

– Мы з братамі любім краіну, у якой мы нарадзіліся, ганарымся гэтым і марым, каб наша зборная пабывала на вялікім турніры і пра нас усё даведаліся. Хутчэй, гэта наша мэта, – цытуе Лісаковіча sport5 са спасылкай на «Обзор тура».