Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Гараўцоў – адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера Беларусі U-21. Яго «Лакаматыў» кожны год павінен быў выходзіць у Д1»

14 верасня, 12:13

Беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем пра кандыдата на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі U-21.

– У U-21 [ідэальны кандыдат] Гараўцоў. Але ён прыняў каманду, трэба паглядзець, як ён будзе працаваць з «Гомелем». Яго «Лакаматыў» у Д2 заўсёды выдатна гуляў, на ўзроўні. Кожны год гэтая каманда павінна была выходзіць у вышэйшую лігу. Ён – адзін з кандыдатаў, як мне здаецца.

Адназначна павінен быць адзін трэнер. Адназначна ён сам павінен выбіраць асістэнтаў. І гэта не павінна вырашацца калегіяльна, не павінна быць шаблонаў. Але гэта праблемы федэрацыі, – сказаў Ісаеў.