Усе навіны

Ложкін аформіў 1+1 у матчы Д2 Казахстана

15 верасня, 16:53

У матчы 23-га тура чэмпіянату Казахстана сярод каманд Д2 «Туран» абгуляў «Кыран» (6:2). Беларускі форвард Уладзіслаў Ложкін выйшаў на замену ў складзе «Турана» на 59-й хвіліне пры ліку 4:2.

На 70-й хвіліне ён вызначыўся галявой перадачай, а на 73-й забіў сам.

У 18 матчах футбаліст забіў 17 мячоў, аддаў 10 галявых перадач.

«Туран» у турнірнай табліцы займае другое месца.