Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» прымусіў абараняцца мiнскае «Дынама» Загналі яго на сваю палову»

17 верасня, 23:01
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (1:2).

– Добры, цікавы, баявы матч. На жаль для нашай каманды, удача была на баку суперніка. Шмат намаганняў мы прыклалі, каб выратаваць гульню, выйграць матч. Але атрымалася як атрымалася. Таму віншую «Дынама» з перамогай.

– Вы дзейнічалі ад суперніка або паказвалі свой футбол?

– Мы два тайма гулялі з перавагай. Загналі суперніка на іх палову. Але не хапіла апошняга паса, можа, шырыні. Усё ж некаторыя моманты мы не даводзілі да ўдару.

Незразумела, які свой футбол? Адна каманда абараняецца, другая - атакуе. Мы атакавалі, супернік абараняўся. Я не ведаю, дзе там свой, дзе чужы. Нам трэба было абараняцца, каб паказваць іншы футбол, ці што? Што нам трэба было рабіць?

Мы гулялі з перавагай. Вы глядзелі гульню? Ну дык які свой футбол? Мы ўсе гульні праводзім з перавагай. Ці трэба нам адмовіцца ад гэтага? Ну называйце гэта свой футбол. Мы прымусілі суперніка абараняцца. Ну няхай гэта будзе наш футбол.

– Ці адаб'ецца гэта паражэнне на маральным духу каманды?

– Не адаб'ецца.

– Ці адчувалася падтрымка гродзенскіх заўзятараў?

– Вялікі дзякуй тым людзям, якія прыехалі сюды. Мы бачылі, як яны апладзіравалі камандзе, як праводзілі каманду. Яны падзякавалі нам за гульню. Але гэта толькі вынік. А хлопцы аддалі шмат сіл, няхай і не ўсё атрымлівалася. Так што папракнуць іх дакладна няма за што, – сказаў Кавалевіч.