Усе навіны

Экс-арбітр ЧБ Аніхімоўскі: «Судзіць было цяжка ў Ашмянах. Мала таго, што там заўзятары любілі пакрычаць на суддзю, дык яшчэ свой уплыў аказваў Маёраў»

20 верасня, 08:50

Былы арбітр чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі ўспомніў, у якім горадзе яму было цяжка судзіць.

«Судзіць было цяжка ў Ашмянах. Мала таго, што там заўзятары любілі пакрычаць на суддзю, дык яшчэ свой уплыў аказваў Антуан Маёраў, які ў свой час трэніраваў «Ашмяны-БДУФК». Ён былы футбаліст, былы арбітр вышэйшай лігі. Па факце вельмі складаны чалавек, таму што лічыць, што ён лепш за ўсіх разбіраецца ў футболе, у судзействе. Ён жа любіў вакол поля паставіць некалькі камер, каб потым разбіраць самастойна дзеянні арбітраў і, у выпадку чаго, прад'яўляць ім прэтэнзіі. Са мной у яго, на шчасце, не было праблем, прэтэнзіяў у мой адрас не выказваў, але былі ў нас арбітры, якіх маёраў пастаянна тэрарызаваў. У якім плане? Калі яны судзілі матчы «Ашмяны-БДУФК», то Маёраў нарэзаў моманты, усё скідваў на флэшку і прыносіў яе ў АБФФ. І прамым тэкстам казаў: «Вось разбярыцеся з гэтым і гэтым арбітрам, паглядзіце, што яны нарабілі». І заўсёды на эмоцыях», – распавёў Аніхімоўскі.