Усе навіны

Мбапэ траўміраваўся ў матчы з «Марселем»

24 верасня, 23:34

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ не змог дагуляць матч шостага тура Лігі 1 супраць «Марселя».

На 15-й хвіліне сустрэчы француз пашкодзіў шчыкалатку, але працягнуў гульню.

На 32-й хвіліне нападаючы ўсё ж вымушаны быў пакінуць поле, яго замяніў Гансалу Рамуш.

У сезоне 2023/24 Мбапэ забіў 8 мячоў у 6 матчах за «ПСЖ».