Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Нядобразычліўцы дапамагаюць Шарснёву разбірацца ў праблемах зборнай»

28 верасня, 14:44

Футбольны агент Валерый Ісаеў пракаментаваў нядаўняе інтэрв'ю старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва:

– Да яго Базанаў, да Базанава Румас, да Румаса Нявыглас. Я не ведаю, сачылі вы тады ці не, пра што яны казалі ў сваіх інтэрв'ю. Вось калі яны папрацавалі два-тры месяцы, я нічога падобнага не памятаю. Тады былі шаблоны, агульныя фразы. І нічога агульнага не было з тым, што адбывалася ў чэмпіянаце, ці як фармавалася зборная, і як яна гуляла. Нічога не было.

Тут я бачу, што новы старшыня федэрацыі, ён вучыцца. Ён прыслухоўваецца. Безумоўна, чалавек, які ніколі не меў дачынення да футбола канкрэтна, не можа за хуткі час зразумець, што адбываецца ў гэтай кухні. Трэба на ўсё час. Для таго, каб зразумець, што адбываецца, патрэбны дарадцы, патрэбны спадарожнікі, патрэбны нядобразычліўцы. Якраз, я думаю, з гэтым праблемаў няма ніякіх. І гэта таксама аказвае пазітыўны ўплыў на тое, як чалавек пачынае разбірацца ў той ці іншай праблеме. Я бачу, што ён сапраўды пачынае крыху разбірацца ў тым, што адбываецца вось зараз з нацыянальнай зборнай. І мяне больш цікавіць, што будзе адбывацца з гэтым чыноўнікам, а не тое, што будзе адбывацца з трэнерам, – распавёў Ісаеў.