Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Моладзі «Шахцёра» цяжка гуляць»

28 верасня, 15:43

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч даў каментар пасля перамогі над «Шахцёрам» (5:2) у перанесеным матчы 17-га тура вышэйшай лігі.

– 10 гадоў мы не выйгравалі ў Салігорску (Насамрэч, 13 гадоў – Tribuna.com). Сёння скончылася гэтая серыя – мы перамаглі. У нас каманда зараз больш вопытная і старэйшая. «Шахцёр» рабіў усё магчымае, пакуль сілы былі. Гэта добрая мужчынская каманда, добрая падтрымка. Але моладзі цяжка гуляць. Таму толькі пакуль сілы былі, яны гулялі. Жадаю «Шахцёру», каб пры такой падтрымцы заўзятараў, у такой сітуацыі, у якой клуб апынуўся, ён застаўся ў вышэйшай лізе без пераходных матчаў. Поспехаў Салігорску! У прынцыпе, матч атрымаўся добры, цікавы – кожны гуляў, як мог, – сказаў Кавалевіч.