Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Другі тайм са «Смаргонню» мне зусім не спадабаўся. Не мае права «Нёман» так гуляць»

1 кастрычніка, 22:15

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Смаргонню» (3:1).

– Нам не ўдалося перапыніць непрыемную тэндэнцыю першымі прапускаць мяч. Але затое мы, мусіць, галоўныя прэтэндэнты на прыз За волю да перамогі. Першы тайм мы правялі вельмі добрае, а другі мне зусім не спадабаўся. Не мае права каманда так гуляць. Але, тым не менш, рады перамозе. «Смаргонь» – арганізаваная каманда, яны дастаткова ўпэўнена абараняліся. Гулялі так, як мы ім дазволілі. Сваю каманду віншую з перамогай, а «Смаргоні» жадаю ўдачы.

– Чаму Шукураў апынуўся па-за заявай?

– У яго мікратраўма. У нас ёсць каму гуляць, добрая абойма. Трэба берагчы яго для іншых гульняў.

– Чаму «Нёман» у апошніх матчах першым прапускае?

– Гэта звязана з тым, што супернік знаходзіць свабодныя зоны. Калі адна каманда атакуе, то ў другой з'яўляюцца вольныя зоны.

– Еўдакімаў мяняўся з Алыкулавым. У чым задума?

– Задумкі не было. Пісьменны трэнерскі штаб саперніка выбудаваў абарону, зыходзячы з таго, як гуляе Алыкулаў. Яго сустракалі па 3-4 чалавекі. Яго блакіравалі. Таму каб перабудавацца, каб асвяжыць, мяняліся флангамі.

– Складаны графік у каманды. Гатовы фізічна?

– Нескладаны. У такім графіку добра будаваць трэніровачны працэс: гульня, аднавіліся, перадгульнявая, гульня. Для мяне гэта самы зручны графік. Асабліва, калі ў нас ёсць абойма – 18 чалавек. Праблемы не бачу.

– З чым звязана ранняя замена Алыкулава?

– Трэба было даць пагуляць пасля доўгай адсутнасці Роме Папарыгу. Ведалі, што давядзём матч да перамогі. У нас наперадзе шмат гульняў, хацелася б, каб ён атрымаў гульнявы час. Дарэчы, да Алыкулава ёсць прэтэнзія. Шмат мячоў страціў. Не найлепшая яго гульня, – сказаў Кавалевіч.