Усе навіны

Ложкін набраў 30-ы вынiковы бал у Д2 Казахстана

2 кастрычніка, 15:01

2 кастрычніка ў матчы 26-га тура чэмпіянату Казахстана сярод каманд Д2 «Туран» абыграў «Кайрат-2» (2:0). У складзе пераможцаў беларускі форвард Уладзіслаў Ложкін вызначыўся голам. У гэтым сезоне ён правёў 22 матчы, забіў 19 мячоў і аддаў 11 галявых перадач.

Каманда займае другое месца ў турнірнай табліцы. У бліжэйшым туры «Туран» можа забяспечыць выхад у Д1 – дастаткова згуляць унічыю.