Усе навіны

Былы абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Астахаў: «У пандэмію гулялі з «Нёманам» – у іх шасцёра хварэлі і ўся каманда піла з адной бутэлькі

12 кастрычніка, 21:15

Абаронца «Левага берага» з украінскага Д2 Эрнэст Астахаў распавёў пра гульню за «Тарпеда-БелАЗ» у чэмпіянаце Беларусі падчас пандэміі COVID-19.

– Хлопцы з Украіны пыталі, як мы гуляем у пандэмію. Маўляў, што ў вас не хварэюць. Самае цікавае, што ў Беларусі перахварэлі ўсе.

Наш лекар быў са зборнай Беларусі. Ён за ўсім сачыў, мы здавалі тэсты, хаця гэта нідзе і не афішыравалася. Калі я захварэў, ён спытаў, ці магу я гуляць. Сказаў, што так.

Больш за тое, мы гулялі супраць «Нёмана» (3 ліпеня 2021-га, лік 1:1 – заўв.), калі ў іх было шасцёра хворых на карону. Але афіцыйна – ніхто не хварэе.

У нашай камандзе ў кожнага была свая падпісаная бутэлька, мы не ціснулі рукі. У нас мала балела людзей. А ў «Нёмане» летам падчас спякоты ўся каманда з адной бутэлькі піла ваду.

Але ў цэлым у Беларусі мой досвед у плане футбола атрымаўся вельмі ўдалым. Мабыць, маё станаўленне як футбаліста прайшло менавіта там – вышэйшая ліга, добры трэнер, які распавёў мне, як гуляць.

Успамінаю пра свой час у камандзе толькі добрае, хоць цяпер гэта краіна-агрэсар у адносінах да Украіны, – падзяліўся Астахаў.

У сезоне-2021 ЧБ украінец згуляў у асноўнай камандзе «Тарпеда-БелАЗ» 13 матчаў і не вызначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі.