Усе навіны

Фюлькруг забіў 8 галоў у першых 10 матчах за зборную Германіі – гэта другі найлепшы вынік за апошнія 45 гадоў

15 кастрычніка, 15:17

Учора, 14 кастрычніка, зборная Германіі адолела ЗША з лікам 3:1 у таварыскім матчы.

На ліку нападаючага дортмундскай «Барусіі» Нікласа Фюлькруга гол і дзейсная перадача на Джамала Мусіялу.

Такім чынам 30-гадовы форвард вызначыўся 8 галамі ў першых 10 матчах за «бундэсмашыну» – гэта другі найлепшы вынік за апошнія 45 гадоў.

Толькі Серж Гнабры забіў столькі ж ці больш галоў у сваіх першых 10 матчах – 9.

Нагадаем, Ніклас дэбютаваў за каманду Юліяна Нагельсмана ў лістападзе 2022-га перад ЧС, калі яе трэніраваў яшчэ Хансі Флік.