Усе навіны

Прэзідэнт «Дынама» Махачкала: «З Лісаковічам адбудзецца сур'ёзная размова. Могуць быць санкцыі, у крайнім выпадку – скасаванне кантракту»

19 кастрычніка, 13:50

Прэзідэнт махачкалінскага «Дынама» Гаджы Гаджыеў пракаментаваў тое, што здарылася з Русланам Лісаковічам.

Раней паведамлялася пра ягоны ўдзел у бойцы ў Партугаліі, з-за якой беларус не згуляў супраць Харватыі (0:2) у кваліфікацыі моладзевага Еўра-2025. Пазней жонка Лісаковіча абвергла інфармацыю пра бойку.

– Мы пакуль не ў курсе ўсяго, што адбылося з Русланам у Партугаліі. Важна ведаць прычыну. Магу толькі сказаць, што па прылёце ў Махачкалу з Русланам адбудзецца сур'ёзная размова. І калі ён сапраўды вінаваты, да яго будуць ужытыя штрафныя санкцыі, прадугледжаныя кантрактам.

– Ці можа ісці гаворка пра скасаванне кантракту?

– Мы б гэтага не хацелі. Толькі ў крайнім выпадку магчымы такі варыянт, – падзяліўся Гаджыеў.

Таксама, па паведамленні тэлеграм-канала «Ухо», генеральны дырэктар «Дынама» Шаміль Газізаў адзначыў, што клуб і Беларуская федэрацыя футбола знаходзяцца ў пастаянным кантакце.