Усе навіны

Валерый Ісаеў: «У Шкурына ёсць праблема легалізацыі ў Польшчы. Але кіраўніцтва «Сталі» зацікаўлена, каб ён знаходзіўся ў камандзе»

19 кастрычніка, 13:35

Агент Валерый Ісаеў распавёў пра жыцьцё беларускага форварда «Сталі» Ільлі Шкурына ў Польшчы.

– Напэўна, нейкія праблемы сапраўды існуюць, але Іллі яны дакладна ў Польшчы не закранулі, хаця ведаю гісторыі пра беларускіх хлопцаў таксама.

Але, як мне здаецца, ва ўсіх гэтых гісторыях спартовы складнік быў вызначальным пры прыняцці гэтымі камандамі рашэнняў аб растанні.

Легіянер павінен быць вышэй за мясцовых футбалістаў на галаву, і гэта не толькі пра Польшчу. Хаця, пагаджуся, расiянам яшчэ складаней, чым беларусам. Што тычыцца Шкурына, ёсць праблема легалізацыі – пытанне з атрыманнем дакументаў на працу. Але улічваючы, як Ілля сябе паказвае, кіраўніцтва «Сталі» зацікаўлена, каб ён знаходзіўся ў камандзе.

– Як Ілля жывецца ў Польшчы?

– Ён ужо другі раз у Польшчы, у побыце ніякіх праблем няма, сама краіна яму вельмі падабаецца. Галоўнае, што ў «Сталі» ім задаволеныя, – сказаў Ісаеў.

У 11 матчах чэмпіянату Польшчы Шкурын забіў тры мячы і аддаў тры галявыя перадачы.