Усе навіны

Ложкін забіў 20-ы гол у Д2 Казахстана

19 кастрычніка, 19:32

У матчы 28-га тура чэмпіянату Казахстана сярод каманд другога дывізіёна «Туран» Уладзіслава Ложкіна буйна перамог «Астану-2» (8:0).

Беларускі форвард на 87-й хвіліне забіў гол і ўстанавіў канчатковы лік. У 24 матчах бягучага сезона Ложкін забіў 20 мячоў.

У гэтым жа матчы хет-трыкам вызначыўся экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Мамаду Дыяло.