Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Пастаўце як галоўнае ўнутраны чэмпіянат. Выступ зборнай – гэта далей»

19 кастрычніка, 23:03

Агент Валерый Ісаеў выказаўся пра тое, якія праблемы назапасіліся ў беларускім чэмпіянаце.

«Давайце возьмем, умоўна кажучы, 100-200 чалавек ад кожнага клуба, заўзятараў. Прывядзем у федэрацыю, зададзім тое пытанне, што для вас важней: зборная ці клубы. І ад гэтага адказу на гэтае пытанне залежыць усё абсалютна, як будзе развівацца наш футбол.

Проста вось з майго пункту гледжання ўнутраны чэмпіянат – гэта першае. А выступленне зборнай – гэта далей. Гэта прэстыж, гэта важна, безумоўна. Але на сённяшні дзень, калі мы не прывядзем у парадак унутраны чэмпіянат, калі мы не наладзім падрыхтоўку трэнераў не па еўрапейскай сістэме, а па сваёй, па беларускай, мы не зменім нічога.

Вось сапраўды калі будзе так працягвацца, то мы бачым, у які футбол будзе гуляць маладзёжка. Як мы збіраемся гэта мяняць? Васілевіч няхай нам адкажа, якія ў іх думкі наконт таго, што павінна адбывацца далей.

Пастаўце як галоўнае ўнутраны чэмпіянат, гэта і вышэйшую, і першую, і другую лігу з выразным календаром, з выразным рэгламентам, зразумелым, з рэгламентам, які адказвае развіццю нашай краіны. Каб лішняга нічога не было, але ў той жа час, каб не было магчымасці і жадання ва ўсякіх авантурыстаў залезці туды, каб толькі пагуляць у вышэйшай лізе, пазабаўляцца. Таму што гэта перш за ўсё адказнасць», – распавёў Ісаеў.