Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «У панядзелак абмяркуем з Ясінскім за зачыненымі дзвярыма ўсе нюансы па маладзёжцы»

22 кастрычніка, 14:08

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч выказаўся наконт апошніх матчаў моладзевай зборнай Беларусі.

– Зразумела, што хацелася б большага. Наколькі са сваёй задачай спраўляецца Сяргей Ясінскі?

– Вядома хацелася б большага. У нас у панядзелак адбудзецца грунтоўны разбор, аналіз гульняў. Гэта будзе сустрэча за зачыненымі дзвярыма, тэт-а-тэт. Ён прадставіць свой аналіз гэтых гульняў, у нас, у прыватнасці ў мяне, ёсць сваё бачанне, сваё меркаванне. Яно заснавана на тых аналітычных выкладках, якія былі ў гэтых дзвюх гульнях. На тых момантах, якія адбываліся не толькі на футбольным полі, але і да матчу. Я маю на ўвазе трэніровачны працэс. Ды і ў цэлым увесь цыкл падрыхтоўкі. Абмяркуем усе гэтыя нюансы з Сяргеем Міхайлавічам.

– Пра непрыемны інцыдэнт з Русланам Лісаковічам у Партугаліі. Мы насамрэч можам казаць пра тое, што гэта гісторыя не пра парушэнне рэжыму?

– У гэтым плане Сяргей Міхайлавіч даў вычарпальны каментар. На сёньняшні дзень мне няма чаго дадаць. Адзінае, што пажадаю скарэйшага аднаўлення Лісаковічу. Няхай папраўляецца і вяртае сабе месца ў складзе клуба і, вядома, працягвае дапамагаць нашай моладзевай зборнай перамагаць.

– На руках у футбаліста ёсць усе медыцынскія даведкі, якія пацвярджаюць, што гэта гісторыя не звязаная з алкаголем?

– На гэтае пытанне пакуль я таксама нічога адказаць не магу. Нашыя прадстаўнікі яшчэ не вярнуліся. Пасля вяртання яны змогуць даць поўныя адказы на ўсе нашы пытанні, – сказаў Васілевіч.

Нагадаем, моладзевая зборная Беларусі прайграла Партугаліі (1:6) і Харватыі (2:0) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.