Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Дынама» няхай гуляе свае гульні, «Нёман» будзе гуляць свае»

24 кастрычніка, 13:09

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч адразу пасля матчу з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1) расказаў аб перспектывах каманды ў барацьбе за чэмпіёнства.

Гродзенцы адстаюць ад лідара на 5 ачкоў.

– Пагоня за «Дынама» працягваецца?

– Мы ні за кім не гонімся. Мы рыхтуемся да гульні з «Іслаччу». «Дынама» няхай гуляе свае гульні, мы будзем гуляць свае. 2 снежня ўбачыце вынік, – сказаў Кавалевіч.