Усе навіны

Дзмітрый Лісаковіч пра брата: «Не веру, што Руслан мог парушыць рэжым. Тэлефануйце ў АБФФ, агенту»

24 кастрычніка, 18:22

Паўабаронца жодзінскага «Тарпеда» Дзмітрый Лісаковіч пракаментаваў сітуацыю, якая склалася вакол яго брата Руслана Лісаковіча.

– У майго брата ёсць агент. Калі хочаце нешта даведацца, ёсць прадстаўнікі федэрацыі, патэлефануйце ім. Я думаю, яны вам усё растлумачаць. Што да майго брата, я кожны дзень з ім на сувязі, цікаўлюся, як у яго здароўе.

– У цэлым, самаадчуванне ў яго як?

– Усё добра.

– Ці магла ісці гаворка пра парушэнне рэжыму?

– Я ж кажу, патэлефануйце ў федэрацыю, агенту гульца.

– Прасцей жа ў брата спытаць...

– Я не веру што брат мог парушыць рэжым, – сказаў Дзмітрый Лісаковіч.