Усе навіны

Андрэ Анана: «Я проста выконваю сваю працу»

25 кастрычніка, 15:28

Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Андрэ Анана пракаментаваў перамогу над «Капенгагенам» (1:0) у матчы Лігі чэмпіёнаў, у якім ён адбіў пенальці на 90+7-й хвіліне.

«Я проста выконваю сваю працу. Самае галоўнае, што мы перамаглі ў матчы супраць моцнай каманды.

Я рады за перамогу, мы правялі добрую гульню, а Гары Магуайр забіў выдатны гол.

Мы – «Манчэстэр Юнайтэд». Мы – вялікі клуб, вялікія гульцы. Гэта толькі пытанне часу, зараз мы павінны працягваць так. Не сумняваюся, што мы справімся», – сказаў Анана.