Усе навіны

ФІФА на 3 гады адхіліла Рубіялеса ад футбола

30 кастрычніка, 15:22

Дысцыплінарны камітэт ФІФА адхіліў былога прэзідэнта Іспанскай футбольнай асацыяцыі (RFEF) Луіса Рубіялеса ад любой футбольнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях на тры гады.

Адзначаецца, што ён парушыў арт. 13 Дысцыплінарнага кодэкса ФІФА – «Абразлівыя паводзіны і парушэнне прынцыпаў сумленнай гульні».

Нагадаем, пасля пераможнага для Іспаніі фіналу жаночага чэмпіянату свету Рубіялес пацалаваў футбалістку іспанскай зборнай Джэніфер Эрмаса. Пасля гэтага ФІФА часова адхіліла Рубіялеса на 90 дзён, а ён пакінуў пасаду кіраўніка RFEF.

Рубіялес быў праінфармаваны пра рашэнне Дысцыплінарнага камітэта ФІФА. У яго ёсць 10 дзён, каб запатрабаваць матывавальную частку рашэння. Таксама ён можа падаць апеляцыю.