Усе навіны

Чуамені пра атрыманую траўму ў Эль Класіка: «Гэта не віна Гаві»

30 кастрычніка, 21:33

Паўабаронца «Рэала» Арэльен Чуамені пракаментаваў атрыманую траўму ў матчы 11-га тура Ла Лігі супраць «Барселоны».

«Гэта не віна Гаві. Я атрымаў траўму ў канцы першага тайма», – напісаў Чуамені ў сваім твітэры.

Арэльен гэтым пастом адрэагаваў на фрагмент відэа з 2-га тайма матча ў твітэры DAZN España, на якім ён сутыкнуўся з паўабаронцам «Барселоны» Гаві. Адзначалася, што Чуамені нібыта атрымаў траўму менавіта ў гэтым адзінаборстве.

Пасля гульні ў француза дыягнаставалі пералом косткі ступні, з-за чаго ён прапусціць 2 месяцы.

У гэтым сезоне ён правёў 14 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў 1 мяч. Поўная статыстыка 23-гадовага хаўбека тут.