Усе навіны

Валерый Ісаеў: «У «мінспорту» ўбачылі, што ў футбольных клубах супраць умяшальніцтва з ягонага боку»

1 лістапада, 11:23

Футбольны агент Валерый Ісаеў расказаў пра сустрэчу так званага міністэрства спорту з прадстаўнікамі беларускіх клубаў.

– Сустрэча праходзіла па ініцыятыве «міністэрства спорту» наконт магчымых рэформаў у нашым футболе. Мы ж разумеем, што адбываецца. Некалькі гадоў таму «міністэрства» залезла ў структуру АБФФ, захацела займацца прафесійным футболам.

Як разумею, ёсць два лагеры ў беларускім футболе, якія высвятляюць паміж сабой, як рухацца далей. Гэта дрэнна, з майго пункту гледжання. «Мінспорту» павінна займацца здароўем, радасцю людзей краіны, аматарскім футболам, дзіцячымі школамі. Прафесійны футбол - сфера АБФФ. Гэта па азначэнні, з гэтага і трэба пачаць.

Наколькі я ведаю, размова адбылася прынцыповая. Не ўсім клубам спадабалася прапанова «мінспорту». Прапанова зыходзіць ад Юрэвіча. Я засмучаны, што ён заняўся такім мэнэджмэнтам. Гэта неэфектыўна.

<..>

У «мінспорту» ініцыятары сустрэчы ўбачылі, што ў футбольных клубах супраць умяшальніцтва менавіта «мінспорту», – сказаў Ісаеў.