Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» будзе змагацца ў кожнай гульні за перамогу, а там – як Бог дасць»

6 лістапада, 11:06
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч выказаўся наконт становішча гродзенскай каманды ў табліцы.

– Як каманда адрэагавала на тое, што як мінімум другімі ў чэмпіянаце будзеце?

– Мы ўспрымаем усё вельмі роўна. Вы бачылі: хлопцы выйшлі як на апошні бой. Другія – выдатна, гэта вялікі поспех. Але мы да апошняга будзем змагацца, пакуль ёсць шанцы. Мы не гаворым, што будзем змагацца за першае месца. Мы кажам, што будзем змагацца ў кожнай гульні за перамогу, а там – як бог дасць

– Якія вашы чаканні ад гульні мінскага «Дынама» з брэсцкім?

– А я прыеду на гульню, мне падабаецца ў Брэсце наведваць матчы. Тксама наведаю маму. У нас два дні выходных, так што ёсць час, – сказаў Кавалевіч.