Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Ліміты – бязглуздзіца нейкая. Зараз гульцы ў 20 гадоў маладыя, а ў 23 ужо старыя»

6 лістапада, 11:43

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч выказаўся наконт моладзевай зборнай Беларусі.

– Як успрымаеце апошнія «поспехі» моладзевай зборнай?

– Вядома гэта дрэнна, што каманда прайграе. Я вядома, не магу сказаць нічога пра ўнутраны стан, што там у камандзе адбываецца. Гэта галоўны трэнер ведае.

Вось бачыце, да чаго прывялі ліміты. Іх ніколі не было. Навошта? У нас груба кажучы, 40 сярэдніх футбалістаў. Калі будзе 12-13 моцных, тады людзі заваююць месца ў асноўным складзе. Ліміты – гэта бязглуздзіца нейкая. Я супраць лімітаў. Усё павінна быць натуральна. Вось маладыя людзі, паглядзіце на мінскае «Дынама», якое было чэмпіёнам краіны, сярэдні ўзрост быў 22 гады. Прыбяры ветэранаў – вось табе моладзевая зборная. А зараз яны ў 20 гадоў маладыя, а ў 23 ужо старыя, – сказаў Кавалевіч.