Усе навіны

Ісаеў пра замежныя прапановы Кавалевіча: «Там рускай мовы будзе дастаткова. Праўда, у цывілізаваных краінах з такімі ведамі арыштуюць»

14 лістапада, 16:59

Агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем аб будучыні трэнера «Нёмана» Ігара Кавалевіча.

– Ці захоча трэнер застацца? Ведаю, што Кавалевіч мае прапановы. Я сапраўды гэта ведаю. Гэта не прапановы з Італіі ці Германii, але ведаем. у якія краіны пераходзяць нашы футбалісты і трэнеры.

– Казахстан?

– А што Казахстан? Працуюць жа там Сяднёве, Жукоўскі, які не паказваў у Беларусі такога выніку, як Кавалевіч.

– Ігар Мікалаевіч гатовы?

– Не бачу ніякіх праблем. Ён пагуляў у іншых чэмпіянатах. З яго камунікабельнасцю праблем не павінна быць. У гэтых краінах рускай мовы будзе дастаткова. Нe ведаю, ці ведае ён беларускі і ці спатрэбіцца яму ён там. Ведаю, што ён валодае навыкамі іншай мовы, якая ў краінах былога Савецкага Саюза шмат дзе яшчэ працуе. Праўда, у цывілізаваных краінах з такімі ведамі на наступны дзень арыштуюць :) – сказаў Ісаеў.