Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» Роткавіч пра затрыманне Хамутоўскага: «Васю вельмі любіў, але, шчыра, мне не хацелася б датычыцца палітыкі»

14 лістапада, 20:55

Былы гулец мiнскага «Дынама» Лука Роткавіч у інтэрв'ю Tribuna.com не стаў каментаваць затрыманне экс-трэнера каманды Васіля Хамутоўскага.

– За ўдзел у мірных акцыях 2020-га затрымлівалі Васіля Хамутоўскага, які даў вам у камандзе мянушку «Рокі».

– Ух, брат, гэтага таксама не ведаў. Я Васю вельмі любіў, мы з ім вельмі добра размаўлялі. Калі гуляў у «Дынама», сябраваў з ім. Але вось аб тым, што яго затрымлівалі, не ведаў. Але, сапраўды, мне не хацелася бы датычыцца палітыкі. Хочацца казаць толькі пра спорт, – сказаў Роткавіч.