Усе навіны

Вызначана заяўка зборнай Андоры на матч кваліфікацыі Еўра-2024 з Беларуссю

16 лістапада, 16:14

Вызначана заяўка зборнай Андоры на матч кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Беларусі.

24 футбалісты ўвайшлі ў склад зборнай Андоры:

Брамнікі: Хасэп Гомес («Санта-Калома»), Ікер Альварэс («Вільярэал-Б», Іспанія), Хіска Пірэс («Ла Салана», Іспанія);

Абаронцы: Эрык дэ Паблас, Адрыян да Кунья (абодва – «УЭ Санта-Калома»), Кіка Памарэс («Вівейра», Іспанія), Іан Алівейра («Каламоча», Іспанія), Марк Гарсія («Ардзіна»), Макс Льявера, Хаан Сервос (абодва – «Сан- Крыстабаль», Іспанія), Майсес Сан-Нікалас («Санта-Калома»);

Паўабаронцы: Марк Рэбес, Хордзі Рубіа (абодва – «Пас дэ ла Каса»), Марк Валес («Еўропа», Іспанія), Эрык Валес, Рыкард Фернандэс (абодва – «Біле», Славенія), Марсіа Віейра («Марку», Партугалія), Марк Пухоль («Ардзіна»), Хордзі Алаэс («Сэрданёла», Іспанія), Алекс Марцінес («Ла Салана», Іспанія);

Нападаючыя: От Рэмалінс («Кальяда Вільяльба», Іспанія), Віктар Бернат («Пенья Энкарнада»), Ісан Фернандэс («Асукуэка», Іспанія), Ааран Санчэс (УЭ Санта-Калома»).

Гульня пройдзе 18 лістапада ў Будапешце на нейтральным полі пры пустых трыбунах.

К 9-му туру зборная Беларусі займае 5-е месца ў групе «I» з 6 баламі, Андора знаходзіцца на апошнім месцы турнірнай табліцы з 2 ачкамі.

Нагадаем, што 9 верасня гэтыя каманды падзялілі ачкі. Гэта была дэбютная сустрэча для Карласа Алоса на чале беларускай зборнай.