Усе навіны

Прэзідэнт «Тулузы» пра перамогу над «Ліверпулем»: «Не хачу гучаць пагардліва, але мы распланавалі яе»

16 лістапада, 17:45

Прэзідэнт «Тулузы» Дам'ен Комалі распавёў, як клуб з дапамогай футбольных даных атрымаў перамогу над «Ліверпулем» (3:2) у Лізе Еўропы.

«Не хачу гучаць пагардліва, але мы распланавалі яе. Ведалі, што матч на «Энфілдзе» будзе пеклам, але падумалі: «Можам сёе-тое зрабіць дома». Таму падышлі да гульні інакш. Для нас гэта не было нечаканасьцю.

Ва ўсіх сваіх футбольных рашэннях мы вельмі кіруемся данымі. Як мы набіраем трэнераў, ігракоў. Спосаб нападу, абароны, біць, не біць, выканаць крос, прэсінг. Нават аптымізавалі фонд аплаты працы. Даныя з'яўляюцца часткай нашай культуры.

Наша канкурэнтная перавага ў тым, што мы вырашылі працаваць з данымі і прытрымліваемся гэтага. Нават калі рэчы падаюцца нелагічнымі для так званай футбольнай мудрасці.

Ніколі не глядзім на вынікі – зважаем на асноўныя даныя. Калі такі клуб, як мы, пакінуў «Энфілд» з xG 1,4 – гэта паказала, што нават у той гульні мы маглі ствараць моманты», – сказаў Комалі.