Усе навіны

Арменія страціла шансы выйсці на Еўра-2024

18 лістапада, 23:26

Зборная Арменіі ўпусціла матэматычныя шанцы прабіцца ў фінальную частку Еўра-2024.

Армяне згулялі ўнічыю з Уэльсам (1:1). Пасля перамогі Харватыі над Латвіяй (2:0) у іх не засталося шанцаў выйсці ў фінальную частку турніру.

У групе D ужо забяспечыла сабе выхад зборная Турцыі – 16 ачкоў і першае месца. Другую пуцёўку разыграюць Харватыя (13 ачкоў) і Уэльс (11 ачкоў).

У Арменіі 8 ачкоў і чацвёртая пазіцыя.