Усе навіны

Мікалай Януш: «Улады Салігорска нічога не робяць для спорту, на жаль»

20 лістапада, 15:34

Галоўны трэнер «Партызана» Мікалай Януш выказаўся пра магчымы ўдзел клуба ў наступным годзе ў першай лізе.

– Калі абстрагавацца ад фінансаў і магчымасцяў, па гульні гэтая каманда здольная гуляць у першай лізе?

– На дадзены момант вельмі шмат складаных пытанняў. У тым плане, што гульня ў першай лізе патрабуе пастаянныя трэніроўкі. І я не думаю, што гэтая каманда на сто адсоткаў адпавядае гэтаму ўзроўню, каб трэніравацца кожны дзень. Калі адбудуцца нейкія змены ў салігорскім футболе – я бачу, як гэта магло б быць. Але гэта дыскусійнае пытанне.

– Што для гэтага трэба? Магчыма, гарадскія ўлады ўбачаць…

– Улады горада, на жаль, нічога не робяць для спорту. У асноўным нам дапамагаюць генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, гендыр «Шахтаспецбуда» Дзяніс Дзіулін. І ўсё, – сказаў Януш.