Усе навіны

Мікалай Януш: «Калі ты гулец, адказваеш толькі за сябе. Калі трэнер – за ўсю каманду»

20 лістапада, 16:26

Галоўны трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш распавёў аб працы трэнерам.

– Вы, будучы гульцом, бралі трафеі, цяпер у ролі трэнера. Параўнайце адчуванні.

– Цяпер яны нашмат вастрэйшыя, бо калі ты гулец, адказваеш толькі за сябе. Калі трэнер – за ўсю каманду. Як ты яе трэніраваў, падрыхтаваў, навучыў. Цяпер мне больш падабаецца. Можа быць, ужо час прайшоў. Усё ж такі тры гады як скончыў кар'еру. Мне здаецца, што я ніколі і не быў гульцом, ужо забыўся абсалютна.

– Цалкам асвоіліся ў ролі трэнера?

– Так, цяпер ужо ўсё добра. Першы год быў складаны, адаптацыйны, другі – пераходны. Цяпер я ўжо зразумеў, што ў мяне нешта атрымліваецца. Можа быць, з гэтага нешта выйдзе, – сказаў Януш.