Усе навіны

Лайнер вярнуўся да трэніровак з «Барусіяй» М пасля лячэння рака

22 лістапада, 14:05

Абаронца менхенгладбахскай «Барусіі» Штэфан Лайнер вярнуўся да трэніровак у агульнай групе.

У ліпені гульцу была дыягнаставана лімфома, але на вельмі ранняй стадыі, таму ён быў вымушаны пачаць лячэнне.

Лайнер перайшоў у «Барусію» летам 2019 года. За 4 сезоны ён правёў за клуб 126 матчаў, у якіх вызначыўся 5 галамі і 11 асістамі.

Таксама на яго рахунку 38 матчаў і 2 галы (адзін з якіх – на Еўра-2020) у складзе зборнай Аўстрыі.