Усе навіны

Абаронца мінскага «Дынама» Керан пра паразу «Ладзе»: «Было шмат сходаў. Нам трэба было паляпшаць гульню»

23 лістапада, 11:04

Каментарый канадскага абаронцы мінскага «Дынама» Кодзі Керана пасля пераможнага матчу супраць «Аўтамабіліста» (4:1).

– Вялікі матч для нас. Пасля матча супраць «Лады» ў нас было шмат сходаў. Нам трэба было паляпшаць гульню. І ўсё атрымалася. Атрымалі важную перамогу за кошт характару. Прычым, «Аўтамабіліст» – гэта топавая каманд лігі. Гэта паказвае, што мы можам гуляць і перамагаць у матчах з любым супернікам.

– Шмат блакіраваных кідкоў у нашым выкананні.

– Гэта большая частка гульні. Гэта дапамагае нашым варатарам. І гэта натхняе ўсю каманду, калі ўсе бачаць такую самааддачу.

– Два асісты на тваім рахунку.

– Я быў стрыманы. Добра, што ўсё так склалася. Гэта надае ўпэўненасць. Але галоўнае – гэта дапамагаць камандзе перамагаць, эфектыўна дзейнічаючы і ў абароне, і ў нападзе. Ужо другое пытанне, як гэта адлюстроўваецца ў асабістай статыстыцы. Мне пашанцавала, партнёры класна згулялі ў момантах, калі забівалі.

– Ты правёў соты матч у КХЛ. Ведаў пра гэта?

– Даведаўся толькі пасля гульні. Партнёры па камандзе мне сказалі ў аўтобусе, калі ўбачылі публікацыю ў сацсетках. Хакейная кар’ера – гэта цікавы шлях. Выдатна, што правёў ужо столькі матчаў. Калі ўсё будзе добра, то можа быць яшчэ адзін юбілей, – сказаў Керан.