Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Банэ і Кудравец у гэтым сезоне не згуляюць»

26 лістапада, 22:32

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў, што абаронца Сідзі Банэ і галкіпер Андрэй Кудравец у гэтым сезоне не выйдуць на поле.

– Банэ ўбачым у гэтым сезоне?

– Не. Ёсць імавернасць, што будзем гуляць на штучным полі. Ён яшчэ ў агульнай групе не трэніруецца. У яго быў пералом. Нічога фатальнага, ён можа хадзіць, ні гіпс, ні лангету не накладвалі. Але гуляць не можа. Не мае сэнсу. Можа быць толькі горш.

– Кудравец таксама да канца сезона?

– Так, – сказаў Альшэўскі.