Усе навіны

«Балоння» імкнецца патрапіць у еўракубкі – таму не хоча прадаваць Фергюсана зімой

29 лістапада, 20:43

Паўабаронца «Балонні» Льюіс Фергюсан знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Ювентуса», паведамляе Нікола Скіра.

Паводле інфармацыі італьянскага інсайдэра, паміж прадстаўнікамі турынскага клуба і агентамі футбаліста адбыліся «першыя пазітыўныя перамовы». Зрэшты, «Балоння» не плануе прадаваць аднаго са сваіх лідараў у студзені, таму што хоча завяршыць сезон у еўракубкавай зоне.

Пасля 13 тураў каманда Тыяга Моты ідзе 6-й у турнірнай табліцы Серыі А, апярэджваючы ў прыватнасці «Аталанту», «Фіярэнціну» і «Лацыа».

У гэтым сезоне Льюіс Фергюсан згуляў ва ўсіх матчах «Балоні» у чэмпіянаце Італіі. На рахунку шатландскага атакавалага хаўбека 3 галы і 2 асісты. У адным з матчаў 24-гадовы Фергюсан нават выводзіў каманду ў статусе капітана – адбылося гэта дзякуючы арыгінальнай (але не новай) ідэі Тыяга Моты.